Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Птушка

Таўраваў адзінотаю твары бязлітасны студзень,
І шальныя вужакі пускаў пад нагамі людзей,
Ну а мне загадаў: – Шэрай птушкай спяваці мне будзеш –
З таго часу дрыжу на марозе, не маю прытулку нідзе.

Лёгкі з пуху камяк, разам з сэрцайкам, горлам для песень –
Незайздросна здабыча разбойных, вясёлых вятроў!
Дзе ты, цесны сусвецік фіранак і плюшавых крэсел –
Апусцелая клетка з кармушкаю ласкавых слоў?

Адчыняйце вакно – я вяртацца зваротна не стану;
За даверлівасць кара заўсёды суровай была.
Я баюсь прыручаньня! Мацней за сіла і капкана
Ўціхамірыць далонь чалавека
гарачыя ўсплескі крыла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Птушка - Алена Піменава