Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перад выхадам я зазірну

Перад выхадам я зазірну
У люстэрка насупраць дзвярэй,
Валасы прыгажэй прыбяру
І зніму адзіноту з вачэй.
Усміхнуся няўмела сабе,
І слязінка-сяброўка мая
Заіскрыцца нясмела, ледзь-ледзь
У маіх зсірацелых вачах.


Верш Перад выхадам я зазірну - Алена Лянок
«