Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханьне, як спеў салаўя

Каханьне, як спеў салаўя.
Каханьне, як шум навальніцы.
Як кружка студзённай вадзіцы-
каханьне ўздымае з раньня.

Як кружка студзённай вадзіцы,
пачуцьці ў сэрцы тваім.
Каханьне – журчаньне крыніцы,
Каханьне ў лёсе маім.

Каханьне, як спеў салаўя.
Каханьне, як шум навальніцы.
Твой подых уздымае з раньня,
Як кружка студзённай вадзіцы.


Верш Каханьне, як спеў салаўя - Алекс Сто