Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хрыстос уваскрос!

Вясна ўзышла над Беларуссю
Залатаспеўным капяжом.
Блакiт Радзiмы першы бусел
Зноў мерыць стомленым крылом.

Са звонам ускрылiўшы з храмаў,
Вясновы вецер клiч разнёс:
“Смерць перамогшы, грэх Адамаў,
Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!!!”

Зямля скiдае посны саван.
I нараджае з небыцця
Пралескi як сцвярджэнне славы
Таго, Хто даў пiтво жыцця.

I ты, калi збалеў душою,
Аддай свой боль галлю бяроз.
I свежай ciлаю напоiць
Лагодны шэпт: “Хрыстос васкрос!!!”

Ўваскрос Ён-гэта значыць, браце,
Свой крыж рашуча ўзняўшы услёд,
У латах Божай благадацi
На бой з грахом пачнём паход!

Хрыстос у смерцi вырваў жала!
Душу мы вырвем з мiтуснi,
Найперш каб у зямным жадала
ўскрылiць да Божай вышынi!

Напоўнiм вечным кожны момант,
Падняўшы Крыж Хрыста як сцяг,
I пад грахоўным бураломам
Да Царства Бога знойдзем шлях!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Хрыстос уваскрос! - Алег Нагорны