Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вадзянік

У спёку пад мостам ляжыць у цяні
На ціне нядужы, стары Вадзянік,
I доўгія думкі яго чарадой,
За хваляю хваля, паўзуць над вадой.

Здаецца старому: яшчэ кагадзе
Пад поўняй русалкі дурэлі ў вадзе,
A то павыходзяць са срэбнай ракі,
Хаваюцца ў гай, у лагчыны, раўкі,
Каб плесці вянкі і прыпеўкі спяваць,
Каб хлопцаў у дзевак-дурніц адбіваць.

А зараз няма таго смаку ў вадзе,
I рэчка змялела, і гай парадзеў,
Засыпаў бульдозер лагчыны, раўкі,
Абрынуўся бераг высокі ракі,

I дзеўкі-русалкі ад бруднай вады
Даўно паўцякалі, сплылі хто куды.
Грукоча наверюе па рэйках цягнік…
Куды ж табе дзецца, стары Вадзянік!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Вадзянік - Алег Мінкін