Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Звычайныя пяць літар

Звычайныя пяць літар
ізноў да нас прыносяць
звычайную пару,
ліст жоўты ападае…
я раптам зразумею,
і здрыгануся: восень…

***
звычайныя пяць літар…
і зноўку не да сну.
і зараз мы праз восень
паплылі ўсе ў вясну…


Верш Звычайныя пяць літар - Ал Ті