Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё для цябе

Усё для цябе, мой народ,
Уладныя робяць паны,
А ты кожны дзень, кожны год
Вавёркай у коле маны
Бяжыш, і бяжыш, і бяжыш,
Ці лета наўкол, ці зіма,
Пацееш, ад сцюжы дрыжыш,
А шчасця няма і няма.

Усё для цябе, мой народ:
Гарэлку, жавальныя гумкі
Бяздумна закідвай у рот,
Каб меней адольвалі думкі
Пра дом свой, пра свой радавод,
Пра лёс і жыццё чалавека…
У сэрцах – Чарнобыля лёд.
Айчына – пад сцягам-калекам!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усё для цябе - Янусь Малец