Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Памяці Янкі Сіпакова



10 сакавіка 2011 г не стала Янкі Сіпакова.
Вечная памяць і ўсенародная любоў і пашана добраму чалавеку і талянавітаму майстру слова!

Паэты не знікаюць назаўжды.
Іх творы, незалежныя ад моды,
Турбуюць, працінаюць праз гады
І ў сэрцах застаюцца назаўсёды.

Паэты не сыходзяць у нябыт!
Такое марнатраўства немагчыма!
Яны з духоўна ўзведзеных арбіт
Праймаюць нас прароцтвамі сваімі.

Паэты нават з вечнасці вяршаць,
Сцвярджаючы маральныя асновы.
Ў стагоддзях не губляецца душа,
З любоўю запячатаная ў словы.

Паэты… Ці іх доля – неспакой?
Яны і па-за сконам – служкі мовы!
Вы чулі – стогне вестка над зямлёй:
Паэт памёр…

Прыхілім жа галовы!

11.03.2011



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Памяці Янкі Сіпакова - Таццяна Дзям'янава