Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Караблі

Па казачных далях
У нябесным прасторы
Плывуць караблі
Абмінаючы горы.

Плывуць над палеткамі,
Плывуць над лясамі…
Вы бычылі свет!
Мне так хочацца з вамі!

Там, за марамі,
За доўгімі хвалямі
ДзіўнЫя краіны
На шляху сустракалі вы.

ДзіўнЫя жывёлы,
ДзіўнЫя расліны,
Прыгожыя птушкі…
А людзі, якія?

Я папрашу
Паляцець з імі разам.
Ціха ў небе плывуць…
Не пачую адказу…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Караблі - Таццяна Чувак