Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шыпшына



Ах, шыпшына мая калючая,
Ты – як сімвал душы беларускае:
З кветам ружова-белым –
Тварам самой Зараніцы.
З шыпамі асцючна-калючымі –
Каб ніхто дакрануцца не мог
Рукамі нячыстымі
Да гэтага белага квету.
І з ягадамі чырвонымі –
Як пралітая кроў нашых продкаў
За гэты белы
Сакральны квет.

2001



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шыпшына - Ніна Аксёнчык