Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Столькі шчасця аднаму



Я, спадарыня, у вочы
Вашы толькі паглядзеў,
І забыў, куды я крочыў.
Знайце:хлопец прападзе.
Я цяпер ужо, здаецца,
Назаўжды згубіў спакой.
Чуеце, як сэрца б’ецца?
Прытуліцеся шчакой…
Вечар выдаўся дарэчы
Сёння ў аграгарадку
Для такой якраз сустрэчы-
Дайце мне сваю руку!
З вамі я ў агонь і воду,
Толькі б вы – навек мая.
Дайце мне, паненка, згоду
Разам слухаць салаўя.
Я вас, каб не застудзіцца,
Абагрэю-абдыму.
Можа, гэта ўсё мне сніцца-
Столькі шчасця аднаму.
Зацалую да знямогі
І скажу, што так было.
Ах, лугі, лугі-мурогі!
Вось і сонейка ўзышло…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Столькі шчасця аднаму - Мікола Пацяюк