Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вытокі

” Вытокі”
Да роднай хаты, да вытокаў
Сівым вяртаюся здалеку
Хутчэй дамоў душа імкнецца
А сэрца бьецца, на волю рвецца
Як быццам к любай на спатканне
Да свайго першага кахання
Хутчэй да матчына парога
Яшчэ крыху, яшчэ німнога..
І вось знаемыя мясьціны..
Калі здараліся гадзіны
Было мне цяжка, успамінаў
Свае маленства і юнацтва
Той успамін мне сіл даваў
Здыму абутак і адразу
Адчую чуць гарачы пыл
Згадаю “Новую зямлю”
“Мой родны кут, як ты мне міл”
Звярну на поле дзе пшаніца
Пераплялася з васількамі
І дзе прырода-чараўніца
Рамонкі кінула радкамі
Калоссе гнецца да зямлі
Паветра просіць-праглыні!
І па узмежку, па траве
Дзе у перамежку груша, сліва
Мне вецер зноўку прынясе
Пах яблык”Белага наліву”
І зноў нахлынуць успаміны
Я на зямлі сваей радзімы!
Вось толькі сэрца зашчаміла
Хоць не пустуе наша хата
Мяне не стрэнуць мама, тата
І смутак душу агарне
І радасьць першая міне
Аднак я дома, дачакаўся
Дагнаў дзяцінства, доўга гнаўся
Адкрыю браму у двор зайду
Свае маленства абдыму…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вытокі - Мікалай Кот