Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Подыхі восені

Подыхі восені…
*****************************
Першыя подыхі восені –
Золкія ночы і раніцы.
Сонейка ўсмешкі апошнія.
Хмары гуртамі збіраюцца.

Ціха злятае ў мінулае
Жоўтае лісце, чырвонае.
Сэрца знянацку кальнула
Штосьці да болю знаёмае…

Першыя подыхі восені
Ў кроплях расы павуцінкаю.
Летняе ранне дзівоснае
Сонечнай песціць хвілінкаю…
30.08 – 2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Подыхі восені - Лёля Багдановіч