Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Музыкант

Безнадзейна, пяшчотна, шчыра,
Нібы чорны кавалак хлеба,
Нібы белы птушыны вырай.

Палюбіце стамлённыя рукі
І плячэй заінелыя крылы,
Гэты плач вечаровы гаручы,
Гэты ранішні сьмех шчаслівы.

У руках вашых буду глінай,
У вачах вашых буду сонцам…
Граў музыка на акарыне
Агнявым сваім сэрцам бясконцым.

Верш Музыкант - Іна Снарская