Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я проста хачу табе сніцца

Я проста хачу табе сніцца
У цёмныя-цёмныя ночы
Я проста хачу адчуваць
Як моўчкі глядзяць твае вочы.

Мне хочацца раніцай проста
Устаць, заварыць нам гарбаты
Навіны глядзець і гуляць удваіх
Сустракаць вечарамі закаты.

Мне хочацца проста быць побач
Калі табе дрэнна, калі табе добра
І грэцца зімовай халоднай парою
Удваіх пад адной толькі коўдрай.

Мне сніцца, што будзем мы разам
Цябе вечарамі дадому чакаю
Толькі былое не вернеш назад
Як сніцца – не будзе, я знаю.

Ю. С.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я проста хачу табе сніцца - Аўтар невядомы