Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Паэты, любыя, вы ўсё маглі

Паэты, любыя, вы ўсё маглі!
Агнём ласкавым налівалі склянкі.
Якія прыгажуні ў вас былі!
I вечары, яснейшыя за ранкі!

Але ці быў у вас хоць міг адзін,
Ахоплены павойным неспакоем,
Калі жанчына, лепшая з жанчын,
Гучала клавісіннаю струною!

Калі яна вам адкрывала час
Магчымай глыбіні і немагчымай,
Калі яна расказвала пра вас
Спачатку словам, а пасля вачыма.

Паэты, любыя, вы ўсё маглі!
Таму не дзіва, што ў вачах каханых
Вы мора бачылі і караблі
У свой апошні дзень, у кут загнаны.

Верш Паэты, любыя, вы ўсё маглі - Аўтар невядомы