Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Захапляе-заварожвае

Захапляе-заварожвае
Пушчаў, рэк, азёр зямля…
Ах, якая ты прыгожая,
Беларусь мая!

Між Літвою, Украінаю…
Для ўсіх нацый ты свая…
Ах, якая ты гасцінная,
Беларусь мая!

Дыхту ўсім давала ворагам –
Зблізку лезлі ці здаля…
Ты адвеку непакорная,
Беларусь мая!

Годна, чынна між народамі
свой пасад ты заняла…
Сёння – вольная, свабодная
Беларусь мая!

Песня ў садзе салаўіная…
Не стрымаць мне пачуцця…
Ты да болю сэрцу мілая,
Беларусь мая!

У бары зязюляй казана
Доля светлая твая…
Пра цябе шмат песень складзена,
Хай гучыць яшчэ й мая!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Захапляе-заварожвае - Антон Піліпчык