Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маўчанне бывае рознае

Маўчанне бывае рознае.
Адны маўчаць таму,
што вельмі асцярожныя, –
баяцца розных табу.
Маўчанне бывае рознае.
Маўчаць занадта цвярозыя.
Скептыкі маўчаць:
“Ну што карысці крычаць?”
Маўчаць і абыякавыя –
твары масляна-лакавыя.
Што ім да таго,
да болю майго і твайго?
Есць маўчуны – аматары
смеласці чужой.
Развесяць свае лакатары:
“Ой, як цікава, ой!”
Маўчанне бывае рознае.
Яшчэ ёсць маўчанне грознае.
Маўчыць чалавек, трывае,
маўчыць, як і побач маўчаць.
I раптам рашуча зрывае
з вуснаў сваіх пячаць.
I раптам сябе ўзрывае:
“Я больш не магу маўчаць!”
і скажа такое адчайнае…
Калі ўжо і маўчаць –
дык я за такое маўчанне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маўчанне бывае рознае - Анатоль Вярцінскі