Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снег мяце ад краю да краю

Снег мяце ад краю да краю.
Завіруха тут правіць баль.
Толькі мне вясны не хапае,
Што абудзіць прыроду і край.

Разбягуцца ўсюль ручаіны
Паміж снегу вясёла ўдаль,
Панясуць пад шчэбет птушыны
Сваё срэбра маленькіх хваль.

На ўскрайку голага лесу,
Дзе яшчэ толькі снег зышоў,
Зацвітуць кілімам пралескі
Пад залівісты спеў жаўрукоў.

А пасля наўсцяж забуяюць
Зелянінай усе палі.
Зацвіце вакол, заспявае,
Загучыць кожны кут зямлі.

Ты мне скажаш шэптам: “Кахаю”.
Мае вусны знойдуць твае…
Завіруха свішча, гуляе…
Як жа мне вясны не стае!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Снег мяце ад краю да краю - Алесь Ардоў