Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вы ўсе ў палоне

Вы ўсе ў палоне,
Вы ўсе – наскрозь!
Паціху знікае ваша развага,
Вы людзі – ” да что ты, брось”,
А горла так паліць смага.
Вы хто – сумнай казкі канец,
Бяздушныя, цёмныя недры зямныя?
Вы людзі – ах, Божа, мяне не трывож!
Тады, хто вы ўсе такія?
Світальныя зоркі,
Ці летні туман?
Або невядомыя цуды прыроды,
Вы людзі – ай, здагадайся сама.
Ці знікшыя колісь святыя народы?
Вы людзі – мы чэрці!
Вы ўсе – наскрозь.
Паціху знікае наша развага,
Вы людзі – “да что ты, брось”,
А горла так паліць смага.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вы ўсе ў палоне - Алена Сіманчык