Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пахнуць промнямі пажоўклыя старонкі

Пахнуць промнямі пажоўклыя старонкі,
Між якімі кветкі і палын
Пальцамі танклявымі ў пярсьцёнках
Прыхаваныя ад плётак на ўспамін.

Томік чый – Міцкевіч ці Пэтрарка?
Ды санэтам не засьцерагчы
Ад альтанкі, апусьцелай на сьвітанку
Па мінулае фіялкавай начы.

Котка ў крэсьле позірк касавурыць.
Новы дзень без асаблівых зьмен.
П’е самотна засьцянковая Лаура
На тэрасе па-над кнігаю абсэнт.


Верш Пахнуць промнямі пажоўклыя старонкі - Зьміцер Захарэвіч