Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ахвяра-жыццё

Майго жыцця шчаслівага з табой
Пакіну помнікі нашчадкам Беларусі.
І павяду народ я за сабой,
Каб не выконваць іншага прымусу.

Раскіну думкі па ўсёй зямлі
І хай пранізваюць яны мільёны душаў.
Хай дапамогуць у сэрцы зберагчы
Любоў да волі-шчасця беларусаў.

Хай будзе вольнай нашая Зямля,
Няхай не будзе рускаму спакоя.
Няхай сярод герояў буду й я.
Хай кожны славіць нашага героя.

Свабоду, вольнасць і любоў сваю
Табе адной, Радзіма, падарую.
Каханне, што ў сэрцы берагу
Табе, мая Радзіма, ахвярую…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ахвяра-жыццё - Зміцер Белуш