Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ХІБА ВОСЕНЬ ВІНАВАТА

Хіба восень залатая вінавата,
Што туманам ноч заслала берагі,
Што лугі шалёна пахнучыя мятай
Зацерушаць хутка белыя снягі.

Не шукайце вашай горычы прычыну
У гэтай восені маркотна – залатой,
Лёгкі шэрань адцяніў яе сівізну,
Ззяе досвітак рабінавай зарой.

Яе скроні лета бабіна кранула
З павуцінак тонкіх вытканай журбой
І астатняе цяпло ў сады вярнула-
Шалясціць яно зжаўцелаю ліствой.

Зацягнулі неба дажджавыя хмары
І слязамі восень усю журбу пралье
Цярпяліва змоўкне у надзеі з марай,
Пасумуе трошкі, замерзне і засне.

А прырода ўсё па кругу зямлю верціць
За дажджамі сонца, за цяплом мароз.
Непрыкметна зноў жа прынясе ёй вецер
Прыгажосць пяшчотную ды самотны лёс.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ХІБА ВОСЕНЬ ВІНАВАТА - Зінаіда Русак