Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Курапатам

Між крыжоў блукаю асцярожна.
вокам дзе ні кінь – адны магілы.
Перад БОЛЕМ час бездапаможны.
Цішыню трываць не маю сілы…

Злодзей ты, ці не, прысуд адзіны
Вынясены ўладаю бязбожнай.
Рана незагойная Айчыны,
Зарасцеш травою прыдарожнай?


Верш Курапатам - Зінаіда Кірнажыцкая