Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я малюю паэзію

У сонечны захад дабаўлю світання,
Кропель расы зіхатлівыя блікі,
Узлёту душы, глыбіні разважанняў,
Мноства эмоцый, пачуццяў вялікіх.

Цішы таемнасць, струны трапятанне,
Яркіх штрыхоў, далікатных адценняў.
Зорнае высі, чароўнага ззяння,
Расчаравання і захаплення.

Велічнай тонкасці архідэі,
Непрадказальнасці фрэзіі,
Сноў веснавых і зімовай завеі… –
Так я малюю паэзію.


Верш Я малюю паэзію - Жанна Левітан