Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Там, дзе зоркі цалуюцца

Там, дзе зоркі цалуюцца
На высокай страсе.
Там, дзе травы мілуюцца
У празрыстай расе.
Дзе шукае дзяўчына
Кветку шчасця свайго,
Ёсць на свеце краіна
Дзяцінства майго.

Дзе ракіта варожыць
Над люстэркам ракі,
Дзе на золку прыгожа
Пяюць жаўрукі,
Дзе чырвонай рабіны
Палае пажар,
Ёсць на свеце краіна
Сноў дзіцячых і мар.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Там, дзе зоркі цалуюцца - Жанна Левітан