Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маё сэрца ад шчасця рвецца

Маё сэрца ад шчасця рвецца,
Маё сэрца любові поўна
Да цябе, што мяне расціла,
Беларусь, ты – мая Радзіма.

Мала дзе я цяпер сустракаю
Тых, хто ведае родную мову
Маё сэрца баліць і плача:
“Беларусы, шануйце мову!”

Як прыгожа гучыць наша мова,
Як кранае людское сэрца.
Той, хто ведае родную мову,
Верыць у шчасце, імкнецца наперад.

Я нікога не асуджаю.
Я не маю такога права.
Толькі я адно паўтараю:
“Беларусы! Шануйце мову!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маё сэрца ад шчасця рвецца - Жанна Аляхновіч