Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Далёка мы ад дому. Хоць бы слова

Далёка мы ад дому. Хоць бы слова
Пачуць і супакоіцца душой.
Прыснілася:
He чую роднай мовы,
Мне цяжка гаварыць не на сваёй.

Хачу спытаць,
Адкуль такое гора.
Як на збавенне да людзей бягу.
Яны ж – праходзяць міма, не гавораць,
Спрабую закрычаць, ды не магу…

Прачнуўся.
Быццам вымерла прастора.
Заслухаўся начною цішынёй.
Стамлёна не ўздыхае нават мора,
Іскрыцца толькі зорка над гарой.

Нагрэтая зямля адпачывае.
Дачушка спіць.
Што сніцца ёй, малой?
Як рад я, што са мной душа жывая
Карэньчык роду, нацыі маёй!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 3,67 out of 5)

Верш Далёка мы ад дому. Хоць бы слова - Юрась Свiрка