Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свабода

Свабода ў тым,
Каб баязьліва не маўчаць,
Калі глуміцца
Над народам ўлада,
Сказаць уголас праўду,
Не ілгаць,
І не баяцца
Ланцугоў ды кратаў.
Сумленным быць
Прад Богам і людзьмі,
Ня гнуцца
Перад хіжай, подлай сілай,
Сабе самому
Потым адказаць:
“Ці ўсё зрабіў ты,
Што было магчыма?..”


Верш Свабода - Юрась Півуноў