Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Антысвет

Гэта ён, запрыкмецце яго,
Ён забраўмае мары і смех,
Ён з вяртлявай, кароткай нагой,
Ён жыве, калі дзейсніцца грэх

Ён магутны ў сваім рамястве,
Магнетызмам валодае ён.
Ён адразу, а не пакрысе
Забірае ў бяздушны палон.

Запрыкмецце пачвару. Яго
Можна ў кожным убачыць, на жаль,-
Чорта з вывернутай нагой.
Ён ці я свайго гора каваль?


Верш Антысвет - Яўген Прадзядовіч