Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песімістычны верш

I зноў хлюпоча ля вакон
Дажджыста-шэрая зіма…
Куплю, напэўна, парасон,
Дый ботаў гумавых няма.

Ну і надвор’е, божа мой!
Так ад відна і да цямна.
Ківаю злосна галавой:
Вучоных шмат, а зім няма…


Верш Песімістычны верш - Янусь Малец