Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пчолы і трутні

Стаў даводзіць селяніну Нехта нейкі ў чорным: Як павінен быці ўслужным, Згодлівым, пакорным. – Бо і пчолцы, – кажа ў чорным, – Мёд гадуюць кветкі, Ў згодзе з пчолкамі і трутні П’юць той мёд, як дзеткі. А сялянін тут пад тое Буркнуў запытанне: – Ну, а хто пчала, хто труцень – Я ці ты, васпане?


Верш Пчолы і трутні - Янка Купала