Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На смерць Сцяпана Булата

На снезе першым першыя сляды,
Нібы жыццё нанова нехта піша.
Чарнее сад, звініць празрыста ціша,
I ў сэрцы ўжо амаль няма нуды.

Бо гэтай першароднай белізной
Нам быццам свет нагадвае старанна,
Што можна загаіць старыя раны,
Што праўда пераважыць над маной.

Каб так было! Ды пачарнее снег,
I першыя сляды затопчуць колы.
А на душы даўно няма спакою,
I новых дзён усё павольней бег.


Верш На смерць Сцяпана Булата - Янка Купала