Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У полі

Грышка, хлопчык невялічкі,
У поле выйшаў з дому,
Люба там каля крынічкі
Хлопчыку малому!

У гушчары кустоў зялёных
Многа розных пташак,
Кветак белых і чырвоных,
Мошачак, мурашак…

Сядзе хлопчык над крынічкай
I не зварухнецца,
Пазірае, як над дзічкай
Пташачка снуецца

I сваіх маленькіх дзетак
Корміць чарвячкамі.
Эх, як слаўна сярод кветак
Летнімі дзянькамі!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У полі - Якуб Колас