Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Віной таму віна

Віной таму віна
Празрыста-срэбны келіх
Ці кубак чорнай
Горкай кавы?
Начныя цені,
Пагляд гаркавы.
Не хочаш грошай,
Не трэба славы,
Адно яе, яе вярнуць
Ты марыш.
Ведаеш: забудзь!
Няма нікога, толькі цені
Былой варушацца хлусні,
Шапочуць, шчэмяцца на сцены…
Няма нікога. Забудзь. Засні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Віной таму віна - Вольга Ласаева