Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі падае ў лесе сасна векавая

Калі падае ў лесе сасна векавая,
што падпілена вострай пілой, –
на хвіліну ў маўчанні яна замірае,
перш чым голлем абняцца з матуляй-зямлёй.

Калі свет чалавек пакідае аднойчы –
у здзіўленні глядзіць, хоць ад болю прыціх,
як спадае, гусцеючы, цемра на вочы
і жыццё паўстае, як адзін неспасцігнуты міг…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі падае ў лесе сасна векавая - Віктар Ярац