Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сядзіш. Гамоніш. Курыш

Сядзіш. Гамоніш. Курыш.
Смяешся у бакал.
А мне адчуць бы скурай
Сібір, тайгу, Байкал.

З душою не звалодаць,
З тугой старой…
Хутчэй да асалоды
Нязведаных дарог!

Няхай адчаем гахне
Па мне
Мой лёс пакручаны…
Але не быць мне хатнім,
Не быць прыручаным.


Верш Сядзіш. Гамоніш. Курыш - Віктар Стрыжак