Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Настрой

Дні залатыя –
Бліскавіцы.
А я у смутку патанаю.
Жыву самотна,
Як Авідзій
Калісьці на Дунаі.

І плачуць стомленыя зрэнкі
Аб гарадах майго прадвесня,
Адкуль мне піша
Толькі зрэдку
Мой сябра
І равеснік.

Чаму ж ты, доля,
Не спыніла
Мяне на ростані
Дзе-небудзь?
Аблокі цягнуцца паныла
Авечкамі па небе.

Як душна тут душы!
І цесна.
І толькі Лондана чытаю…

Астачарцела мне бяздзейнасць:
Збіраю чамаданы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Настрой - Віктар Стрыжак