Верш БАЛАДА ВАСІЛЯ БЫКАВА
(19.06.1924-22.06.2003)
Ён вярнуўся дамоў, каб памерці,
Як спазнаныя словы сказаць,
Што няма і не будзе нам смерці
І нятрэба па ім сумаваць,
Як па хмарах дажджы не сумуюць,
А ідуць, нібы вечнасць, дажджы,
За якімі ўсе душы начуюць
Покуль мы не адчуем душы
У сваім аграхоўленым целе,
Што як сон, да якога ісці
Па дарозе не ўсім зразумелай,
Як агню– па апалым лісці…
Ён вярнуўся дамоў, каб не ўмерці,
Як вяртаюцца ў неба дажджы,
Бо няма нараджэння і смерці,
Як Хрыста ўжо няма на крыжы…
11.06.2003
(2 votes, average: 3,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА ВАСІЛЯ САХАРЧУКА (10.07.1953-27.01.2003) Цябе няма, але ты ёсць – адсутны На час, які ўжо знаеш толькі ты. Цяпер ты пэўны: ісціна і […]...
- Памяци ВАСІЛЯ БЫКАВА Трымціць непаслухмяная рука, Баліць душа і замірае сэрца, І слова выбіваецца з радка – Яшчэ не ўсведамляе сэнсу смерці. Не […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ГАДУЛЬКІ (17.05.1946-15.06.1993) Нібы воран ляцеў над палямі, Нібы воўк тут шукаў воўчы след, Вершаванымі плакаў слязамі Адзінокі, як неба, паэт, У […]...
- З кнігамі Васіля Быкава Як доўжыцца грымотная дарога Паміж крыжоў і спапялёных хат. Яшчэ й дасюль гукае Вас трывога, Таварыш маладзенькі лейтэнант. Там небасхіл […]...
- БАЛАДА ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА (9.06. 1881–20.08.1919) На Роса ў Вільні росы, нібы слёзы, Бо ты ўсё ж не вярнуўся з Закапанэ, Бо ты вярнуўся […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА (15.05.1882-28.09.1937) Вандроўны тэатр не па свеце вандруе, А толькі з самотнай душы– да душы І ў душах, нібыта ў палацах, […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЦЯПІНСКАГА (1530-я-1599 або 1600) Евангелле на мове роднай у руках Трымаеш, як цагліну, што ў падмурак ляжа Айчыны Храма, што не […]...
- БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826–5.08.1864) Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць І табе зразумела чаго хоча ён. На шляху у чужынцаў крывавыя ружы Зацвітуць, і […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893– 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы– у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы […]...
- БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ (20.09.1943-19.12.2008) Хавацца ад людзей – не для паэта, Якому родны край – зусім не рай, Якога і не будзе – […]...
- БАЛАДА МАКСІМА ТАНКА (17.09.1912– 7.08.1995) У Максіма была, як няволя, Радзіма, Але тая няволя любіла Максіма, А Максім Нарачанскія сосны любіў, Быццам гліну, […]...
- БАЛАДА ВІКТАРА ВАЛЬТАРА (28.07.1902 – 17.04.1931) Пад Сатурнам нараджаюцца паэты І ў нябыт сыходзяць, як вада ў пясок. Ты, гаротны, добра ведаеш пра […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ (20.11.1948-25.11.1988) Жыццё кароткае, як ноч, што забівае, І вечнае, як верш, які з душы ўсплывае, Як з неба зорка, да […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЗАХАРКІ (1.04.1877-14.03.1943) Стварыць дзяржаву і не ў ёй пражыць- Такі ўжо лёс, і гэты лёс не чорны. А за вакном у […]...
- БАЛАДА ПЁТРЫ КМІТА (?-1629 або 1632) Нібы з Іерусаліма, з любай Вільні У мястэчка Любча ты вязеш друкарню Па дарозе гразкай, па дарозе […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА (25.05.1937-20.09.2004) …Імчыць цягнік праз вецер і туман, З асенніх дрэў зрываючы лісцё, Нібы агонь, якога больш няма У сэрцы, што […]...
- БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА (1560 (?)-13.11. 1625) Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт. Ты не рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой свет, У якім беларус мае […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА МУЛЯВІНА (12.01.1941-26.01.2003) Чужое становіцца родным, І песня спакойна плыве, Нібыта па рэчцы палотны, Нібыта буслы ў сіняве, Праз душы людскія і […]...
- БАЛАДА ЯКУБА КОЛАСА (3.11.1882-13.08.1956) …Іду ізноў на пляц Якуба Коласа Да постаці паэтавай, да голаса, Які мне чуецца ў бярозавым лісці. Да Коласа, […]...
- БАЛАДА ПЯТРА КОНЮХА (8.03.1910-14.07.1994) …Па мястэчку Турэц ты ідзеш малады І гармонік з табой пяе на ўсе лады. І мястэчку да ранку цяпер […]...
- БАЛАДА МІХАЛА АНДРЫЁЛІ (14.11.1836–23.08.1893) …Уцёкшы з царскае турмы на волю, Жывеш спакойна ў Лондане й Парыжы. І цёплы снег, які ляціць з таполяў, […]...
- БАЛАДА КАНДРАТА ШНІПА (1820-1916) …А ты-ляснік і лес-твой панскі дом, Зялёным перапоўнены святлом Шуміць і не дае спакою ўсім Ні чужакам-падпанкам, ні сваім, […]...
- БАЛАДА ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ (12.02.1746-15.10.1817) “Амерыка, бывай! Вяртаюся дахаты!”- Твой голас, нібы чайка белая, ляціць Над пенай хваль, што нібы дым вайны кудлаты Віруе […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ТРУХАНА (18.08.1947-20.03.1999) На сцэну выйсці і на ёй застацца, Як застаюцца зоры над зямлёй, Каб разам з намі плакаць і смяяцца, […]...
- БАЛАДА ЭМЕРЫКА ЧАПСКАГА (5.11.1828-23.12.1896(4.01.1897)) Ля возера ў парку няспешна ідзеш Па лісці счарнелым і па залатым. Ты вершаў не пішаш. Тут восень, як […]...
- БАЛАДА ЯНКІ ШУТОВІЧА (24.01.1904–9.12.1973) У Віленскай карціннай галерэі Ты сціплы беларускі вартаўнік. І сэрца, і душу мастацтвам грэеш, Не забываеш маладыя дні, Дзе […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КОНАНА (23.04.1934-6.06.2011) Дон Кіхот з навагрудскай зямлі, Беларускай душы абаронца, Дзе ты сёння? Зноў прыйдзеш калі Ты да нас, бо самотна […]...
- БАЛАДА ВЯРТАННЯ БАГДАНОВІЧА (9.12.1891-25.05.1917) 1. Далёка-далёка ля сіняга мора Душа не знаходзіць спакою зямнога. І чайкай лятае над сумным прасторам, І просіць спагады– […]...
- БАЛАДА ТОДАРА КЛЯШТОРНАГА (11.03.1903-30.10.1937) Трамваі зноў разбудзяць горад шэры, Засвецяцца, нібыта ліхтары, Лістотай трапяткою клёны ў скверы Жаўцюткія і чорныя ў нутры. І […]...
- БАЛАДА ВАЦЛАВА ЛАСТОЎСКАГА (8.11.1883–23.01.1938) Дзень адыдзе ў небыццё Па чырвоных кветках смерці. Верыць жа табе ў жыццё І казаць народу: “Верце!” І на […]...
- БАЛАДА СЫМОНА КАНАРСКАГА (17.03.1808-11.03.1839) Сонца сакавіцкае крывава З вечаровых выплыла снягоў. Ранішняя Вільня пахне кавай, Як паненка, што ідзе дамоў З вечарынкі, што […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- БАЛАДА ЯДВІГІНА Ш (4.01.1869-24.02.1922) …Тваё беларускае золата ветрам Рассыпана ў нашых палях і лугах. Яно перад намі з’яўляецца летам У пыле дарог і […]...
- Не вароціш Не вароціш ніколі, ніколі, тых сыноў, што забрала вайна. Ні Артура, ні Васі, ні Колі, іх няма, больш няма. Іх […]...
- БАЛАДА АНАТОЛЯ СЫСА (26.10.1959-4.05.2005) І …А для паэта, як і для паяца, Віно-не вежа, у якой схавацца. Віно-агонь, і на яго ляцім, Каб […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ (27.05.1900-1.03.1933) “Не плач, не плач па сыну, маці…”- Твой першы верш і ўздых апошні. Ёсць Беларусь, а значыць шчасце Таксама […]...
- Жонкам пажарнікаў, загінуўшых на Чарнобыльскай АЭС Быў Чарнобыль. Было балюча. Мора смерці было, агню… Ты праз атам смяротна калючы Не вярнуўся ка мне ўпершыню. Я чакала […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА (17.12.1886-9.03.1953) Шумяць знаёма ясень і каліна. Але не родны край тут, тут-чужына. І ты не вернешся дамоў ніколі, Як ліст […]...
- Пенсіянер Заўжды рухавы і натхнёны, Гатовы зноў ісці ў паход, Хоць ты ўжо з кніжкай пенсіённай Знаёмы, і не першы год. […]...