Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ХВАЛЮЮСЯ

Ты думаў: без цябе памру
Ці знікну недзе ў сутарэннях.
А я, вітаючы зару,
Каханне ўспомню – як здарэнне.

Там, дзе прапаў сцяжынкі след,
Па ёй нібы і не хадзілі,
Дзе сціх кахання мілы шэпт,
Відаць, аб шчасці і не снілі.

І неба чыстае – як шкло –
Пасля майго з табой расстання.
Я не шкадую, што прайшло,
Хвалююся, што з намі стане.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ХВАЛЮЮСЯ - Вера Буланда