Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Напрыдумваў сабе – і рагочаш

Напрыдумваў сабе – і рагочаш.
Ты спачатку рагочаш з сябе.
Колькі можна: “Хочаш – не хочаш”?
Проста я – не жадаю цябе!

Гэта я адмаўляю любошчы
І насычаны вуснамі твар,
Мне нармальна адной уночы
Без тваіх любоўных ахвяр.

Ах, якія мы, паглядзіце,
Палюбуйцеся на яго –
Без яго не знайду я выйсце,
Быццам я, а не ён – ізгой.

Смейся, смейся, пакуль не плачаш.
Страты ўсе ўсведамляюць пасля…
О, каб, праўда, было іначай –
Сам бы Бог мне цябе паслаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Напрыдумваў сабе – і рагочаш - Вера Буланда