Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЛЮБОТА

Буланда Таццяне Іосіфаўне

Так здарылася: адзінота
Праследуе амаль усіх,
Сястра мая, мая любота,
Мне зразумелы твой уздых.

Вядома, так спакойна марыцца,
Да раніцы мацнейшы сон,
І сэрца ў старасць не збіраецца,
З тваёй душою ва ўнісон.

Усё не так? Хай дапаможа мне
Не памыліцца твой пагляд.
Якія леты? Ты – прыгожая,
І кожны напрарочыць рад:

Пазбавіцца ад адзіноты,
Рэальнасцю хай стане муж,
Яму з табою у ахвоту
Каб стала роднасць вашых душ.

І госці ўсе, што сёння выбраны,
А ці абраны! Як сказаць?
Вядома, словамі найшчырымі
Вас будуць разам віншаваць.

Сястра мая, мая любота,
Хай лепей смех, чым твой уздых,
І насамрэч: лепш адзінота,
Якая дзеліцца на ўсіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЛЮБОТА - Вера Буланда