Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Часта думаю: у барацьбе

Часта думаю: у барацьбе
Лёс не даў мне добрай прыпаркі.
На этапах я не гібеў,
Не гуляла дубінка па карку.

Не было атак, амбразур,
Не насіў парабелум на ўзводзе…
Словам, дні свае лёгка вязу
I жыву з эпохаю ў згодзе.

Толькі раптам – знаёмы пагляд,
Хітравата-іскрысты:
“Што ж ты так разлагодзіўся, брат?.
Хіба мала баёў камуністам?”

Што скажу я тады Ільічу?
I якое знайду апраўданне?..
Я, хутчэй за ўсё, прамаўчу –
I пайду на любое заданне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Часта думаю: у барацьбе - Васіль Зуёнак