Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Цыганскі дождж

Цыганскі дождж.
Шчымлівы пах
п’янлівых красак, зёлак.
Як аблачынку, на руках
нясу цябе, вясёлую.

Плыве чаўнок маладзіка,
у ім князёўна-зорка.
І чуе сонная рака:
зайграў гулліва
золак.


Верш ***Цыганскі дождж - Васіль Рагаўцоў