Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лазня

Быў старшынёю сельсавета
Маёрчык Мікалай калісь.
І вось якраз у тыя леты
Будоўлю лазні пачалі.

У чуткім часе лазня будзе –
І гэта радвала сяло.
Ішлі гады, чакалі людзі,
А лазні так і не было.

Рабіў турботы Мікалаю
Будоўлі тэмп, і ён віну
Валіў на іншых, моцна лаяў
Праўленне, Куксу – старшыню.

Змяніліся падзеі з часам –
І наш Маёрчык Мікалай
Стаў кіраваць ужо калгасам.
А лазня? – Лазня… , як была.

1954, в. Зарэчка

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лазня - Васіль Голуб