Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЦЯБЕ НЯМА

Цябе няма… і ўжо не будзе…
Ты назаўсёды адышла…
Мне цісне цяжкі груз на грудзі.
Нядаўна ж ты яшчэ была.

Вачыма светлымі глядзела
На белы свет і на людзей,
Ты плакала, ты жыць хацела,
Не траціла яшчэ надзей.

Шукалі рады ў медыцыне,
Ды ўсё дарма: ў ёй шмат людзей
Якім, хай кроў твая астыне,
Ні гарачэй, ні халадней.

Ляжыш спакойна ты ў зямліцы,
У цьме магільнае цішы.
Каму ж адкрыю таямніцы
Свае збалелае душы?..

08.09.1989

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЦЯБЕ НЯМА - Васіль Голуб