Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Засыная пад пошум чароту

Засыная пад пошум чароту,
Загiбаясь ад першага ветру,
Скiнуць дрэвы густую самоту
На замерзлай зямлi сантыметры.

Сыпце, сыпце – няшмат засталося,
Бог мне часу не дужа адмерыў,
I за плечы чапляецца восень,
Як крумкач да забiтага звера.

I ужо не пашчасцiць з каханай,
Дождж мне кроплямi вочы паранiў.
Засмучоныя дзеўчыны рана пабралiся…
халодным свiтаннем.

Пабралiся халодныя шлюбам,
Не чакая, што потым сагрэюць,
Ну а я цеплыню да любай
Не наважыуся йшчэ праверыць.

Але тое не так ганебна,
Як засведчыць на кожнай шрамам,
Я хачу паказать ёй неба,
А не хаты сваёй абшары.

Я хачу паказаць ёй космас
I ўсялякія дзiвы сусвету,
Я хачу цалаваць яе космы
Пад святлом заблукаўшай каметы.


Верш Засыная пад пошум чароту - Васіль Гардзіёнак