Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паходжаньне сьлёзаў

Сьлёзы
гэта калі
сэрца абліваецца потам
у шахце грудной клеткі
ніколі ня бачыўшы сонца

Чуеш, як сэрцу баліць сьпіна?
чуеш, як сэрцу баліць у грудзях?

Сьлёзы
гэта калі
сэрца плюе табе ў вочы


Верш Паходжаньне сьлёзаў - Вальжына Морт