Верш Песня пра каханне
Маё каханне да цябе даўно ўзрасло,
Але цвіце сухім рамонкам на палетках,
Як прыйдзе на абсягі летняе жніво,
Загіне ў малатарні трапяткая кветка.
Яно табе ў мроі подыхам вясны
І асалодай на палаючыя вусны!
Яно – дарога ў вясёлкавыя сны!
Не здрадзіць і ніколі не адпусціць!
Шыкоўнай восенню каханне – парасон,
Салодкі яблык і чырвоная рабіна,
Быццам бусліны клёкат неба ўздагон,
Быццам малітва, вера ў Айца і Сына!
Яно табе ў мроі подыхам вясны
І асалодай на палаючыя вусны!
Яно – дарога ў вясёлкавыя сны!
Не здрадзіць і ніколі не адпусціць!
Марозам лютым – цёплай коўдрай шарсцяной,
Гарбаце з мяты – саматканаю сурвэткай..
Цябе накрые серабрыстаю зімой,
Каб прарасці вясною збожжам, а не кветкай!
Яно табе ў мроі подыхам вясны
І асалодай на палаючыя вусны!
Яно – дарога ў вясёлкавыя сны!
Не здрадзіць і ніколі не адпусціць!
Ты атрымаеш на жыццё гарачы хлеб
І праглынеш, як мудрасць, як зямлі крыніцу…
Маё каханне сярод клопатаў-патрэб
Душы самотнай дапаможа адрадзіцца!
Яно табе ў мроі подыхам вясны
І асалодай на палаючыя вусны!
Яно – дарога ў вясёлкавыя сны!
Не здрадзіць і ніколі не адпусціць!