Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Унукам пра дзеда

Не “зломкам” рос. Мог збудаваць шпакоўню,
Быў з аднагодкамі і мір і лад.
І не сакрэт, яшчэ па сёння помню
Той драбавік і той і той калгасны сад.
…Лавілі і не раз – было няёмка
Чарговую прыносіць маме боль…
Я быў “нямым” пра тую “дубальтоўку”;
Тым больш ні слоўца не сказаў пра соль…

2005 год


Верш Унукам пра дзеда - Вацлаў Хадасевіч